Аб удзеле ў пятай Нарадзе міністраў энергетыкі дзяржаў-членаў ШАС
27.06.2025 г.26-27 чэрвеня 2025 года Генеральны консул Рэспублікі Беларусь Канстанцін Галаўко прыняў удзел у пятай Нарадзе міністраў энергетыкі дзяржаў-членаў ШАС (г. Нінбо, правінцыя Чжэцзян) пад старшынствам кіраўніка Дзяржаўнага энергетычнага ўпраўлення Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Хунчжы, у якім з уступным словам у анлайн-фармаце выступіў намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Аношанка.
У рамках мерапрыемства адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі і перспектывах развіцця энергетычнага супрацоўніцтва ў рамках ШАС, абмеркаваны актуальныя пытанні забеспячэння энергапераходу краін і энергабяспекі ва ўмовах нестабільнасці на міжнародных энергетычных рынках.