:

Аб падпісанні пратаколу паміж «Брэміна груп» і Палатай горада Санья (правінцыя Хайнань) Міжнароднай гандлёва-прамысловай палаты Кітая

01.07.2020 г.

 

ТАА “Брэміна груп” і Палата горада Санья (правінцыя Хайнань) Міжнароднай гандлёва-прамысловай палаты Кітая 30 чэрвеня 2020 г. у рэжыме відэаканферэнцыі падпісалі пратакол аб намерах па арганізацыі сумеснай працы ў рамках праекта стварэння грузавога авіямаршрута Хайкоу-Орша-Хайкоу.

З боку “Брэміна груп” пратакол падпісаў дырэктар Алег Барцоў, з боку Палаты – прэзідэнт Палаты Го Цзинминь.

Падрыхтоўчая работа для падпісання дакумента ажыццяўлялася пры садзейнічанні Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Гуанчжоу.

Рэалізацыя праекта дазволіць у значнай ступені нарасціць транспартна-лагістычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь, павялічыць экспарт беларускіх тавараў і паслуг у Кітай і іншыя краіны, умацаваць дзелавыя сувязі паміж беларускімі і кітайскімі кампаніямі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці