Аб удзеле ў 24-ай Міжнароднай выставе здаровага харчавання і арганічных прадуктаў
16.06.2025 г.Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г. Гуанчжоу сумесна з ААТ «Мінскі малочны завод N°1» прынялі ўдзел у 24 Міжнароднай выставе здаровага харчавання і арганічных прадуктаў (The 24th China (Guangzhou) International Nutrition Healthy Food and Organic Products Expo 2025), якая праходзіла з 12 па 14 чэрвеня (правінцыя Гуандун).
Беларускія дыпламаты прадставілі ўдзельнікам выставы экспартны і інвестыцыйны патэнцыял беларускага аграпрамысловага комплексу. Праведзены прамыя перагаворы з зацікаўленымі ў рэалізацыі і размяшчэнні беларускай малочнай прадукцыі ў гандлёвых сетках рэгіёну.