:

Аб правядзенні сустрэчы з Гуандунскім саюзам па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву з краінамі СНД

13.06.2025 г.

13 чэрвеня 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Гуанчжоў Галаўко К.А. і консул Горбач А.С. правялі сустрэчу з кіраўніцтвам Гуандунскага саюза па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з краінамі СНД.

Бакі дамовіліся аб прадметнай прапрацоўцы і пашырэнні інвестыцыйнага, прамысловага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў тым ліку з задзейнічаннем магчымасцей Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Даведка: Гуандунскі саюз па міжнароднаму навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву з краінамі СНД дзейнічае пры падтрымцы Міністэрства навукі і тэхнікі КНР і Дэпартамента навукі і тэхнікі правінцыі Гуандун. Саюз надае асаблівую ўвагу папулярызацыі праектаў у сферы новых матэрыялаў, біятэхналогій і прыборабудавання. Акрамя таго, арганізацыя садзейнічае інвестарам у пошуку перспектыўных праектаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці