Аб правядзенні сустрэчы з кіраўніцтвам бальніцы інтэграванай традыцыйнай кітайскай і заходняй медыцыны Паўднёвага медыцынскага універсітэта
30.04.2026 г.30 красавіка 2026 г. у Генеральным консульстве ў г. Гуанчжоу адбылася сустрэча з кіраўніцтвам бальніцы інтэграванай традыцыйнай кітайскай і заходняй медыцыны Паўднёвага медыцынскага універсітэта, д-ром Лін ні.
У ходзе мерапрыемства бакамі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва з беларускімі адукацыйнымі і медыцынскімі ўстановамі, у тым ліку па лініі практычнай інтэграцыі метадаў традыцыйнай кітайскай медыцыны (ТКМ) у працу дзяржаўных медыцынскіх устаноў Беларусі.
.jpg)