Аб сустрэчы з прэзідэнтам Гуандунскай асацыяцыі імпартных прадуктаў харчавання
15.03.2021 г.Генеральны консул Рэспублікі Беларусь Папоў А.A. 9 сакавіка 2021 г. сустрэўся з прэзідэнтам Гуандунскай асацыяцыі імпартных прадуктаў харчавання Ці Ілунам.
Падчас сустрэчы беларускім бокам прадстаўлены патэнцыял галіны харчовых прадуктаў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці прадпрыемстваў канцэрна «Белдзяржхарчпрам», перададзены спіс беларускіх прадпрыемстваў, прадукцыя якіх акрэдытаваная для паставак на кітайскі рынак.
Бакамі абмеркаваны магчымыя механізмы прасоўвання беларускіх харчовых тавараў на кітайскім рынку.