Аб візіце Герерального консула ў г. Юньфу (правінцыя Гуандун)
22.07.2020 г.Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Гуанчжоу Андрэй Папоў 22 ліпеня 2020 г. здзейсніў візіт у г. Юньфу (правінцыя Гуандун, КНР).
У ходзе візіту А. Папоў правёў перамовы з сакратаром партыйнага камітэта КПК г. Юньфу Хуан Ханьбьяо і старшынёй Народнага ўрада (мэрам) г. Юньфу Ван Шэнам.
Кіраўнікі г.Юньфу падкрэслілі зацікаўленасць у далейшым развіцці ўсебаковых адносін з Рэспублікай Беларусь, у тым ліку пабрацімскіх сувязяў з г. Маладзечна.
У ходзе візіту супрацоўнікі Генконсульства і кіраўніцтва г.Юньфу прынялі ўдзел у анлайн-цырымоніі падпісання трохбаковага Мемарандума аб рэалізацыі сумеснага адукацыйнага праекта па падрыхтоўцы спецыялістаў тэхнічнага профілю на поўначы правінцыі Гуандун паміж тэхнічным каледжам г. Юньфу, Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам і Гуандунскім саюзам па міжнародным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з краінамі СНД.