Аб сустрэчы з генеральным дырэктарам кампаніі Dongguan Eontec Co., Ltd
20.07.2020 г.Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Гуанчжоу Андрэй Папоў 20 ліпеня 2020 г. правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам кампаніі Dongguan Eontec Co., Ltd спадаром Лі Яндэ.
Дунгуань Eontec Co., Ltd спецыялізуецца ў сферы вытворчасці вырабаў з лёгкіх сплаваў (аморфныя сплавы, вадкія металы, біялагічна разлагаемый магній і інш.). Кампанія валодае высокім навукова-даследчым патэнцыялам, ўласнай лабараторыяй і штатам высокакваліфікаваных інжынераў з агульным вытворчым стажам больш за 20 гадоў. Удастоена нацыянальнай прэміі ключавога высокатэхналагічнага прадпрыемства Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Падчас перамоў абмеркаваны перспектывы рэгістрацыі кампаніі ў якасці рэзідэнта індустрыяльнага парка «Вялікі камень».