:

Аб правядзенні сустрэчы ў канцылярыі знешніх сувязяў народнага ўрада г. Шэньчжэнь

22.10.2026 г.

21 кастрычніка 2026 года Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гуанчжоу К.А. Галаўко і консульскі агент Д.А. Шаройкін правялі сустрэчу з дырэктарам канцылярыі знешніх сувязяў народнага ўрада горада Шэньчжэнь спадарыняй Цао Сайсянь.

У ходзе цёплага прыёму, аказанага кітайскім бокам, былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі прадметнага ўзаемадзеяння ў эканамічнай, інвестыцыйнай і навукова-тэхналагічнай сферах, у тым ліку абмеркаваны магчымасці арганізацыі дзелавых абменаў.

Асобная ўвага была ўдзелена павелічэнню экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, уключаючы магчымасці паставак прадукцыі на кітайскі рынак. Акрамя таго, бакі закранулі пытанні развіцця сельскагаспадарчага ўзаемадзеяння, у тым ліку пашырэння супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу, абмену вопытам і прасоўвання ўзаемавыгадных праектаў.

Таксама Генеральнае консульства азнаёміла кіраўніцтва канцылярыі знешніх сувязяў народнага ўрада г. Шэньчжэнь з умовамі вядзення бізнесу ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі Камень».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці