:

Аб праблемах з банкаўскімі плацяжамі

З якімі праблемамі могуць сутыкнуцца Беларускія рэзідэнты пры правядзенні плацяжоў і абслугоўванні ў кітайскіх банках?

♦ блакаванне (адмова) аперацый;

♦ дадатковы валютны кантроль.

Прычыны магчымых праблем з правядзеннем плацяжоў і абслугоўваннем у кітайскіх банках?

♦ асацыяванне Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй;

♦ наяўнасць санкцыйнай гісторыі ў Рэспублікі Беларусь;

♦ нізкая кампетэнтнасць асобных работнікаў кітайскіх банкаў (як правіла, у рэгіянальных аддзяленнях);

♦ залішняя перастрахоўка (комплаенс-упраўлення кітайскіх банкаў могуць прымаць самастойныя камерцыйныя рашэнні па ажыццяўленні аперацый, ацэньваючы іх патэнцыйныя рызыкі);

♦ нядобрасумленнасць кітайскіх партнёраў (увядзенне ў зман беларускіх контрагентаў або непрадстаўленне дадатковых запытаных звестак у банк);

♦ ажыццяўленне беларускімі рэзідэнтамі аперацый, звязаных з падсанкцыйнымі кампаніямі, або праз банкі, звязаныя з падсанкцыйнымі кампаніямі (напрыклад, беларускія даччыныя банкі расійскіх банкаў).

Як дзейнічаць пры ўзнікненні праблем з правядзеннем плацяжоў і абслугоўваннем у кітайскіх банках?

♦ інфармаваць кітайскі бок, што Рэспубліка Беларусь як дзяржава не з'яўляецца аб'ектам якіх-небудзь міжнародных фінансавых санкцый;

♦ інфармаваць абслуговы банк і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы аб факце праблемы з указаннем кантактных асоб кітайскага контрагента і банка (china@mfa.gov.by);

♦ ажыццяўляць банкаўскае абслугоўванне пераважна праз цэнтральныя офісы буйных дзяржаўных банкаў, якія не прымяняюць празмерна кансерватыўных падыходаў пры комплаенс-аналізе аперацый (напрыклад, з кітайскага боку — Банк Кітая, з беларускага боку — ААТ «ААБ Беларусбанк», які мае прадстаўніцтва ў г. Пекіне (info@belarus-bank.org.cn);

♦ у якасці валюты плацяжу пераважна выкарыстоўваць кітайскі юань, еўра.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці